BE RU EN

Калона расейскай бронетэхнікі ўвайшла ў Воршу

  • 20.06.2017, 10:26

Тэхніку суседняй дзяржавы сустракалі прадстаўнікі ўладаў і БРСМ.

Калона расейскай бронетэхнікі ўвайшла ў Воршу, паведамляе «Радыё Рацыя».

Удзельнікаў бронепрабегу Масква-Берасце-Масква на «Кургане неўміручасці» сустрэлі прадстаўнікі гарадскіх уладаў, ветэранскай арганізацыі, БРСМ, школьнікі і жыхары дамоў, якія знаходзяцца непадалёк ад Кургана.

Кіраўнік праекта «Бронепрабег Масква-Берасце-Масква» Аляксей Мігалін у сваім выступе адзначыў, што прабег «павінен служыць справе ўмацавання стасункаў Расеі і Беларусі». Кіраўнік праекта распавёў, што ўся тэхніка дэмілітарызаваная, што «экіпажы бронемашын сямейныя», і ў машынах едзе шмат дзяцей, якім бацькі распавядаюць гісторыю вайны.

Апошнія навіны