BE RU EN

Уначы на праспекце Незалежнасці таксоўка збіла 19-гадовую дзяўчыну

  • 20.06.2017, 9:29

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчына памерла на месцы аварыі.

Следчыя шукаюць абставіны дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося сёння ўначы на праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведаміў tut.by афіцыйны прадстаўнік УСК Менску Аляксей Клімовіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 чэрвеня а пачатку трэцяга раніцы кіроўца таксоўкі ехаў па праспекце Незалежнасці ў кірунку плошчы Перамогі. Насупраць палацу Прафсаюзаў ён учыніў наезд на дзяўчыну 1998 года нараджэння, якая перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчына памерла на месцы аварыі. Папярэдне, у момант ДТЗ кіроўца быў цвярозы.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.317 КК Рэспублікі Беларусь (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Апошнія навіны