BE RU EN

Ва ўкраінскім замку з'явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў

  • 2.06.2017, 20:17

У Дубенскім замку дэманструюцца экспанаты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у зоне АТА.

На выставе, прысвечанай АТА, у Дубенскім замку Ровенскай вобласці Украіны выстаўленыя экспанаты беларускіх добраахвотнікаў - сцяг з подпісамі байцоў тактычнай групы «Беларусь» і шаўрон байца атрада «Пагоня», піша «Новы час».

З'явіліся яны ў рамках праекта аб перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з'яўляецца Грамадскі сектар атрада «Пагоня».

Дагэтуль экспанаты беларускіх байцоў ужо з'явіліся ў Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.

Апошнія навіны