BE RU EN

Генеральны сакратар NATA абвясціў пра завяршэнне перакідвання сіл альянсу на ўсход

  • 19.06.2017, 21:50

Паўночнаатлантычны альянс выканаў абавязанні і ўмацаваў усходні фланг.

Генеральны сакратар NATA Енс Столтэнберг, знаходзячыся ў Латвіі, абвясціў завершанай перакідку войскаў альянсу на ўсходні фланг у краіны Балтыі і Польшчу, піша DW.

«З сёняшняга дня перадыслакацыя завершаная», - заявіў ён на цырымоніі на вайсковай базе ў Адажыо за 20 кіламетраў ад Рыгі.

Тым самым NATA выканала сваё ўзятае на сябе год таму ў Варшаве абяцанне «абараніць саюз, адрэагаваць на агрэсію і захаваць мір», падкрэсліў Столтэнберг. Ён лічыць колькасць войскаў у рэгіёне дастатковай, працягу перакідання не плануецца.

Нагадаем, паўночнаатлантычны альянс на ліпеньскім саміце 2016 года прыняў пастанову аб перакідцы сіл NATA на ўсходні фланг у краіны Балтыі і Польшчу ў якасці гарантыі іх бяспекі на фоне дзеянняў Расеі на Украіне. Нямеччына была закліканая ажыццявіць камандаванне міжнародным хаўрусніцкім батальёнам NATA ў Літве, агульная колькасць якога складае блізу 1200 чалавек. ЗША будуць камандаваць у Польшчы, брытанцы - у Эстоніі, а канадцы - у Латвіі.

Асноўная частка вайсковай тэхнікі і вайскоўцаў з Нямеччыны былі адпраўленыя ў Літву зімой і вясной. Пазней да іх далучыліся салдаты з Нідэрландаў.

Апошнія навіны