BE RU EN

П'яны расеец насмерць збіў раварыста ў Крычаўскім раёне

  • 19.06.2017, 17:58

Грамадзянін РФ ехаў па дарозе Крычаў - Ворша - Лепель.

Уранку 19 чэрвеня ў Крычаўскім раёне 42-гадовы расеец на Volkswagen смяротна параніў 47-гадовага раварыста. Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўніца абласной ДАІ Анастасія Дарашкова.

ДТЗ адбылося каля вёсцы Зуі а 03.20. Грамадзянін РФ ехаў па дарозе Крычаў - Ворша - Лепель. У нейкі момант ён пайшоў на абгон аўтамабіля і збіў раварыста, які ехаў па абочыне сустрэчнай паласы.

У выніку аварыі раварыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. У ДАІ адзначылі, што ровар быў абсталяваны святлоадбівальнымі элементамі.

Вядома, што кіроўца VW быў п'яны. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны