BE RU EN

Пад Хойнікамі згарэў працаўнік «Гомельдрэва»

  • 19.06.2017, 14:06

Мужчына не паспеў выйсці з будаўнічага вагончыка ў лесе.

Пра гэта паведамляе Гомельскае абласное аддзяленне МНС.

18 чэрвеня а 15-30 ратавальнікі Хойніцкага раённага падраздзялення МНС выехалі на паведамленне аб загаранні вагончыку ў лесе не далёка ад вёскі Дубровіцы.

Па прыбыцці выратавальнікаў да месца выкліку адбывалася гарэнне металічнага вагончыка для рабочых і ляснога подсцілу непадалёк ад яго. Падчас тушэння пажару пад згарэлымі будаўнічымі канструкцыямі вагончыка быў знойдзены труп мужчыны 1958 года нараджэння, рабочага Васілевіцкага лесапункта ААТ «Гомельдрэў».

У выніку пажару знішчаны вагончык. Прычына пажару высвятляецца. Праверку праводзіць Хойніцкі раённы аддзел следчага камітэта.

Апошнія навіны