BE RU EN

Стась пяройдзе з менскага «Дынама» ў «Авангард»

  • 19.06.2017, 11:39

Пераход капітана каманды Беларусі па хакеі лабіраваў галоўны трэнер «Авангарда» Андрэй Скабелка.

Як паведамляе інтэрнэт-партал «ВОмске», капітан каманды Беларусі Андрэй Стась пяройдзе ў «Авангард».

«Як стала вядома, паміж 28-гадовым цэнтрфорвардам і «ястрабамі» ўжо дасягнутая дамоўленасць аб падпісанні кантракта. Мяркуючы па ўсім, прыход гульца лабіраваў галоўны трэнер «Авангарда» Андрэй Скабелка, які добра ведае Стася па сумеснай працы ў камандзе Беларусі», - піша выданне.

Большую частку сваёй кар'еры хакеіст правёў у менскім «Дынама». У КХЛ ён таксама паспеў пагуляць за ЦСКА і ніжнекамскі «Нафтахімік».

У мінулым сезоне Стась правёў 38 матчаў за менскае «Дынама», набраўшы 11 (4 + 7) балаў. Усяго ў КХЛ на рахунку цэнтрфорварда 120 (51 + 71) балаў у 443 сустрэчах.

Апошнія навіны