BE RU EN

Раналду хоча вярнуцца ў «Манчэстар Юнайтэд»

  • 19.06.2017, 10:21

Партугалец папрасіў свайго агента зрабіць усё магчымае для пераходу ў стан «манкуніянцаў».

«Манчэстар Юнайтэд» можа набыць нападніка «Рэала» Крышціяну Раналду, піша «Трибуна».

32-гадовы партугалец папрасіў свайго агента Жоржэ Мендэша зрабіць усё магчымае для афармлення трансферу ў «МЮ».

«ПСЖ» гатовы выдаткаваць любую суму на набыццё Раналду, але ключавое значэнне будзе мець жаданне гульца.

Нагадаем, што Раналду выступаў у «Манчэстар Юнайтэд» з 2003 да 2009 года, выйграўшы з клубам 9 трафеяў, у тым ліку Лігу чэмпіёнаў і тры чэмпіянату Англіі.

Акрамя таго, першы «Залаты мяч» партугалец ўзяў у складзе ангельскай каманды.

Нападнік плануе пакінуць «Рэал» праз абвінавачванне ў нявыплаце падаткаў на суму 14,7 мільёна еўраў. На думку Раналду, мадрыдскі клуб не абараняе яго.

Апошнія навіны