BE RU EN

Пацыенты рэанімацыі ў Воршы праз візіт міністра вымушаныя былі дыхаць фарбай

  • 19.06.2017, 9:36

Некаторыя з аршанцаў знаходзіліся на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Звычайная справа калі перад візітам службовых асоб прымаючы бок пачынае тэрмінова наводзіць парадак у сваіх падраздзяленнях: прыбіраюць, фарбуюць, хаваюць недахопы.

Ці не перастараліся некаторыя гаспадары з гэтымі тэрміновымі рамонтамі?

Вось такі ліст даслала на адрас рэдакцыі orsha.eu чытачка:

- Шаноўная рэдакцыя сайта. Хацелася б вынесці на абмеркаванне наступную сітуацыю: 2017/06/16 у гарадской бальніцы №2 г. Ворша (раён льнокамбінату) для сустрэчы прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя ў аддзяленні рэанімацыі ідзе поўным ходам афарбоўка дзвярэй, падлог і інш. Участкаў аддзялення. Пры гэтым цяжка хворыя людзі, у тым ліку на штучнай вентыляцыі лёгкіх, удыхаюць усё гэта. Наведвалі сёння маму на 15 хвілін, выйшлі з галаўным болем. Што ж гэта такое адбываецца?

Наводзяць марафет з асаблівай дбайнасцю да прыезду Лукашэнкі: то асфальт мыюць, то лісце пыласосам збіраюць. І нават запускаюць фантан, які не працаваў.

Апошнія навіны