BE RU EN

«Кветкаводы» з райвыканкама прыдумалі яшчэ адны «лісты шчасця» для менчукоў

  • 19.06.2017, 9:24

Гэтым разам чыноўнікі Маскоўскага раёна сталіцы пачалі ў прымусовым парадку падпісваць на афіцыёз.

Пра гэта Charter97.org паведаміў чытач.

«У таварыства ўласнікаў (ТУ) і жыллёва-будаўнічыя вытворчыя кааператывы (ЖБВК) прыйшлі новыя «лісты шчасця» ад адміністрацыі Маскоўскага раёна», - напісаў чытач.

У лістах за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна А.Ю. Лабко ад кіраўнікоў ТУ і ЖБВК у прымусовым парадку патрабуюць арганізаваць падпіску на дзяржаўныя выданні - «Савецкую Беларусь», «Звязду» і іншыя.

Раней усё той жа А.Ю. Лабко патрабаваў засадзіць тэрыторыю, прылеглую да дамоў у Маскоўскім раёне Менска, марозаўстойлівымі кветкамі.

Апошнія навіны