BE RU EN

Ватыкан мае намер адлучаць ад царквы карупцыянераў

  • 18.06.2017, 20:14

Ватыкан разглядае меры, якія могуць быць прынятыя да чальцоў мафіі і карупцыянераў ва ўсім свеце.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Святога прастола, паведамляе RFI.

Прадстаўнікі царквы, юрысты, дыпламаты і паліцыянты з пяцідзесяці краінаў сабраліся напярэдадні ў Ватыкане для правядзення «Міжнародных дэбатаў аб карупцыі».

«У цяперашні час паўстала неабходнасць у паглыбленні, як на міжнародным узроўні, так і на ўзроўні прававой асновы царквы, пытання пра адлучэнне ад царквы за карупцыю і сяброўства ў мафіёзных арганізацыях», – гаворыцца ў супольнай заяве паводле вынікаў сустрэчы.

Пастанова Ватыкана пра адлучэнне ад царквы «з'яўляецца вельмі важным сігналам», – пацвярджае і генеральны пракурор Рэджа ды Калабрыя.

Апошнія навіны