BE RU EN

Беларусь з першага месца выйшла ў фінальную частку ЧЕ 2018

  • 18.06.2017, 18:12

У заключным матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы беларускія гандбалісты згулялі ўнічыю з сербамі.

Зборная Беларусі ў сваім заключным паядынку групавога этапу кваліфікацыйнага турніру чэмпіянату Еўропы – 2018 на сваёй пляцоўцы згуляла ўнічыю з камандай Сербіі – 27:27, паведамляе «Прессбол».

Беларусы занялі першае месца ў групе 2. Такім чынам, зборныя Беларусі і Сербіі выйшлі ў фінальную частку турніру.

Беларусь – Сербія – 27:27 (13:10)

Табліца групы 2: Беларусь – 8 балаў (6 матчаў), Сербія – 8 (6), Румынія – 4 (5), Польшча – 2 (5).

Апошнія навіны