Азаранка даведалася першую спаборніцу пасля вяртання на корт
- 18.06.2017, 16:19
Першай спаборніцай беларускай тэнісісткі пасля вяртання ў ВТА-тур стане японка Рысу Адзакі.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая вяртаецца ў ВТА-тур пасля перапынку, звязанага з нараджэннем сына, даведалася спаборніцу ў стартавым раўндзе турніру ВТА ў Гішпаніі, паведамляе «Прессбол».
Наша суайчынніца, якая атрымала ад арганізатараў wild card, згуляе з японкай Рысай Адзакі (73 ВТА). Дакладны час пачатак матчу стане вядомы пазней.
Гэта будзе першая сустрэча паміж Азаранкай і Адзакі.
Прэс-служба ВТА апублікавала адмысловы ролік, прысвечаны вяртанню ў тур экс-першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі.