BE RU EN

224 гады таму ў Гродне пачаўся «нямы сейм» Рэчы Паспалітай

  • 17.06.2017, 19:26

Дэлегаты сейма абвясцілі «нямы пратэст» супраць акупацыі іх краіны.

Гродзенскі сейм – апошняя ў гісторыі сесія сейма Рэчы Паспалітай, якая прайшла ўвосень 1793 года ў гродзенскім Новым замку. Здраднікі настойвалі на тым, каб сейм прайшоў удалечыні ад патрыятычна настроенай Варшавы.

Пад дзеяннем ціску (увесь замак апанавалі расейскія салдаты) пасланнік Кацярыны II, Сіверс вымусіў дэпутатаў ухваліць акт пра другі падзел Рэчы Паспалітай, паводле якога Рэч Паспалітая фактычна ператваралася ў пратэктарат Расейскай імперыі.

Кульмінацыяй сейма стала знакамітае нямое пасяджэнне 23 верасня, якое зацягнулася да раніцы. На патрабаванні сеймавага маршала Бялінскага ўхваліць дамову з Расеяй дэпутаты маўчалі. Кракаўскі дэпутат Юзаф Анквіч прамовіў, што «маўчанне ёсць знак згоды», Бялінскі прызнаў дамову ўхваленай.

Апошнія навіны