Берасцейскае «Дынама» атрымала ліцэнзію на ўдзел у Лізе Еўропы
- 16.06.2017, 21:27
Пачынаць кваліфікацыю клуб з Берасця будзе з другога раўнда.
Берасцейскае «Дынама» афіцыйна атрымала ліцэнзію на ўдзел у Лізе Еўропы.
Пачынаць кваліфікацыю клуб будзе з 2-га раўнда, піша «Трыбуна».
Нагадаем, берасцейскае «Дынама» не мела ліцэнзіі на ўдзел у Лізе Еўропы. АБФФ выдала ліцэнзію толькі чатыром беларускім клубам, у іх лік берасцейцы не патрапілі. Прычына ў тым, што цяперашні клуб, які ўдзельнічае ў чэмпіянаце (юрыдычна), гэта не тое «Дынама», што гуляла ў сезоне-2016.
Цяпер усе нюансы ўладжаныя.