BE RU EN

«Ад нас пайшоў вялікі еўрапеец»

  • 16.06.2017, 20:40

Нямецкія палітыкі смуткуюць пра Гельмута Коля.

Успамінаючы Гельмута Коля, палітыкі ФРГ найперш кажуць пра ягоную вялікую ролю ва ўз'яднанні Нямеччыны і аб'яднанні Еўропы.

Палітыкі Нямеччыны выказваюць пачуццё глыбокага смутку ў сувязі са смерцю былога канцлера ФРГ Гельмута Коля, перадае «Нямецкая хваля».

«Гэта быў вялікі дзяржаўны дзеяч, вялікі нямецкі палітык і перш за ўсё вялікі еўрапеец, які вельмі шмат зрабіў не толькі для нямецкага адзінства, але і для аб'яднання Еўропы», - падкрэсліў міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль ў пятніцу, 16 чэрвеня.

Лідар партыі «зялёных» Джэм Аздэмір таксама даў высокую ацэнку заслугам Коля ў справе еўрапейскага аб'яднання.

«Пры ўсіх супярэчнасцях мы заўсёды шанавалі яго ў адным пытанні. Ад нас пайшоў вялікі еўрапеец», - заявіў Аздэмір падчас партыйнага з'езда ў Бэрліне. Паводле ягоных слоў, Гельмут Коль вызначыў цэлую эпоху; ягонае імя назаўсёды звязанае з адным з найбольш грандыёзных праектаў пасляваеннай гісторыі - ўз'яднання Нямеччыны.

Канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель вестка пра смерць яе папярэдніка, які стаў яе «хросным бацькам» у палітыцы, заспела ў Рыме. Мэркель змяніла праграму свайго візіту ў італійскую сталіцу - а 19 гадзіне паводле сярэднееўрапейскага часу (20.00 паводле менскага часу) яна выступіць з заявай у рэзідэнцыі амбасадара ФРГ у Італіі.

Апошнія навіны