BE RU EN

Гульцы «Нафтана» зладзілі пратэст перад пачаткам матчу з БАТЭ

  • 16.06.2017, 19:02

Навапалачане такім чынам выказалі пратэст супраць вялікай запазычанасці клуба ў заробках.

Гульцы «Нафтана» на 20 хвілін затрымалі пачатак хатняга матчу 12-га тура нацыянальнага чэмпіянату з БАТЭ, паведамляе «Прессбол».

Навапалачане такім чынам выказалі пратэст супраць вялікай запазычанасці клуба ў заробках.

Як адзначыў каментатар «Нафтана», гульцы БАТЭ выявілі салідарнасць з спаборнікамі і таксама заставаліся ў раздзявальні.

Сустрэча, якая мела стартаваць а 18.00, пачалася а 18.20.

Апошнія навіны