BE RU EN

Праект беларускіх добраахвотнікаў крочыць па Украіне

  • 16.06.2017, 17:41

У Хмяльніцкім музеі з'явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у зоне АТА.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».

Калекцыя Музея гісторыі горада Хмяльніцкага папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. Актывісты Таварыства захавання гісторыі Украіны перадалі ў музей шаўрон байца атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў тактычнай групы «Беларусь».

З'явіліся экспанаты ў рамках праекта аб перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчы беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з'яўляецца Грамадскі сектар атрада «Пагоня».

Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з'явіліся ў Дубенскім замку, Ковельскім гістарычным, Уладзімір-Валынскім гістарычным і Валынскім краязнаўчым музеях.

Апошнія навіны