BE RU EN

Прыхільнікі Навальнага папрасілі прытулку ва Украіне

  • 15.06.2017, 21:35

Двое расейцаў заявілі, што праследуюцца спецслужбамі Расеі з палітычных матываў.

Раніцай, 15 чэрвеня, у пункце пропуску на мяжы з Расеяй двое грамадзян РФ папрасілі палітычнага прытулку ва Украіне. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны, піша liga.net.

Падчас праходжання пашпартнага кантролю расейцы сказалі, што праследуюцца расейскімі спецслужбамі праз сувязі з апазіцыйным да ўлады Уладзіміра Пуціна рухам Аляксея Навальнага.

Абодвух мужчын прапусцілі праз мяжу ва ўстаноўленым парадку і накіравалі ў міграцыйную службу.

12 чэрвеня 2017 года падчас антыкарупцыйных мітынгаў у Расеі затрыманыя больш як 1 200 чалавек. ЗША заклікалі Расею вызваліць затрыманых.

Апошнія навіны