BE RU EN

У Гомелі няма грошай на паліклініку, але рамантуюць аблвыканкам

  • 15.06.2017, 16:53

Жыхары новых мікрараёнаў вымушаныя ездзіць у іншую паліклініку.

На SMS-лінію гомельскага гарвыканкама 142 паступіла пытанне:

- Калі будзе дабудаваная паліклініка на вуліцы Мазурава? Каб здаць аналізы, даводзіцца ехаць з перасадкай на Ландышава, дзве гадзіны стаяць у чарзе, а вечарам зноў такі ж маршрут да лекара, піша kp.by.

Гарвыканкам апублікаваў афіцыйны адказ:

- Наконт пытання будаўніцтва аб'екта «Паліклініка ў мікрараёне №17 г. Гомеля (дарослая і дзіцячая)» паведамляем, што заказчыкам на будаўніцтва гэтага аб'екта з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «УКБ горада Гомеля». Фінансаванне гэтага аб'екта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У сувязі з адсутнасцю фінансавання вызначыць тэрміны ўводу аб'екта ў эксплуатацыю не ўяўляецца магчымым. Запланаваная дата ўводу - 2020 год.

Як паведамлялася раней, чыноўнікі наважылі «абнавіць» залу Гомельскага аблвыканкама за паўмільёна даляраў.

Апошнія навіны