BE RU EN

У Мазыры «дармаед» скраў блізу крамы «хлебавозку» і паехаў у педуніверсітэт

  • 14.06.2017, 17:56

Гора-зламыснік скарыстаўся тым, што кіроўца не зачыніў кабіну.

У Мазыры мужчына скраў каля крамы «хлебавозку» прадпрыемства «Гомельхлебпрам». Здарэнне адбылося апоўдні 13 чэрвеня. Зламыснік скарыстаўся тым, што кіроўца Мазырскага хлебазавода адышоў на нейкі час і пакінуў незачыненымі дзверы кабіны і ключ у замку запальвання. Праз некалькі гадзін аўтамабіль ГАЗ знайшлі каля Мазырскага педуніверсітэта. Машына была ў тэхнічна спраўным стане, піша «Еўрарадыё».

Як інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыя знайшла зламысніка. Ім быў 30-гадовы мясцовы беспрацоўны жыхар. Яго затрымалі, распачатая крымінальная справа, артыкул - «выкраданне транспартнага сродку» (ч. 1 арт. 214 КК).

Апошнія навіны