BE RU EN

Прэзідэнт Таджыкістана прысвоіў сваёй дачцы самы высокі чын

  • 13.06.2017, 20:58

Раней Эмамалі Рахмон заснаваў ордэн імя сябе.

Азода Рахмон узначальвае выканаўчы апарат кіраўніка дзяржавы. Яе бацька прысвоіў Азодзе чын дзяржаўнай дарадцы юстыцыі.

Гэта самы высокі па старшынстве класны чын у органах пракуратуры і юстыцыі, паведамляе ergananews.

Адпаведны ўказ Эмамалі Рахмон падпісаў 25 траўня сёлета, аднак на афіцыйным сайце прэзідэнта аб гэтым няма ні слова.

У студзені 2016 года Азода Рахмон была прызначаная кіраўніцай адміністрацыі прэзідэнта Таджыкістана, а затым абраная сенатарам ад сталіцы. Дагэтуль дачка Рахмона займала пасаду першага намесніка міністра замежных спраў краіны.

Азодзе Рахмон 38 гадоў. У 2000 годзе яна скончыла Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт, у 2004-2006 гадах вывучала мовы ў Джорджтаўнскім і Мэрылендскім універсітэтах. Валодае таджыкскай, расейскай і англійскай мовамі. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасланца другога класа. У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў юрыспрудэнцыі на тэму «Развіццё заканадаўства аб правах і свабодах жанчын у Таджыкістане». Замужам, мае пецярых дзяцей. Яе муж Джамалідзін Нураліеў займае пасаду першага намесніка старшыні Нацбанка Таджыкістана.

Нагадаем, раней кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон заснаваў ордэн імя сябе.

Апошнія навіны