BE RU EN

Нафта Brent патаннела да $48 за барэль

  • 13.06.2017, 19:06

Цэны нафты перайшлі да зніжэння ў аўторак пасля выхаду справаздачы, якая ўказала на рост здабычы паліва ў краінах АПЕК.

Жнівеньскія ф'ючэрсы нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures да 18:20 паводле Менска патаннелі на $0,3 (0,62%) - да $47,99 за барэль, паведамляе interfax.ru.

Каціроўкі ф'ючэрсаў нафты WTI на ліпень на таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) да згаданага часу знізіліся на $0,37 (0,8%) - да $45,71 за барэль. Паводле звестак АПЕК, здабыча картэлі ў траўні вырасла да 32,139 млн барэляў у дзень у параўнанні з 31,803 млн б/дз у красавіку 2017 года. Здабыча нафты вырасла ва ўсіх краінах АПЕК, акрамя Анголы, Габона, ААЭ і Венесуэлы, адзначаецца ў дакуменце.

АПЕК захавала прагноз сусветнага попыту нафты ў 2017 годзе на ўзроўні 96,38 млн барэляў у дзень.

Апошнія навіны