BE RU EN

Жыхар Івацэвіцкага раёна скраў трактар, каб з'ездзіць у краму за цыгарэтамі

  • 13.06.2017, 18:24

Выпадак адбыўся 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін.

У Івацэвіцкім раёне мужчына скраў трактар, каб з'ездзіць па цыгарэты ў суседнюю вёску, паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Берасцейскай вобласці Таццяна Сівіцкая.

Выпадак адбыўся 12 чэрвеня ў вёсцы Жытлін. У Івацэвіцкі РАУС звярнуўся дырэктар прыватнага прадпрыемства, які спецыялізуецца на лесазагатоўцы, і паведаміў, што невядомы з двара арандаванага ПП дома скраў трактар BELARUS 892 2011 года выпуску. Для высвятлення ўсіх абставін на месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Скрадзеная сельгастэхніка была знойдзена ў лясным масіве паблізу вёскі Карочын.

Злодзеем аказаўся 35-гадовы мужчына, знаёмы гаспадара дома арандаванага прыватным прадпрыемствам. Мужчына аказваў дапамогу ў колцы дроў. Як высветлілася, пасля ўжывання спіртных напояў ён наважыў з'ездзіць на трактары ў суседнюю вёску ў краму за цыгарэтамі. Аднак па шляху не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у канаву. Там згоншчык кінуў тэхніку і ўжо пешшу вярнуўся дадому.

Паводле гэтага факта Івацэвіцкі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу.

Апошнія навіны