BE RU EN

Трое зняволеных у Шклове спрабавалі збегчы з калоніі на пагрузчыку

  • 12.06.2017, 18:10

Два дні яны планавалі ўцёкі, але задуманае ажыццявіць не ўдалося.

Злачынцы працавалі ў вытворчай зоне і ў канцы працоўнага дня падлавілі момант, каб зламаць замок запальвання і скрасці пагрузчык «Амкадор», піша sb.by.

Калі вартавы ўбачыў, што транспартны сродак рухаецца да загароды - зняволеныя хацелі пратараніць плот, - ён зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Уцекачы кінулі транспартны сродак і схаваліся ў вытворчай зоне. Праз 5 хвілін яны былі затрыманыя.

Вядома, што спробу ўцёкаў учынілі двое мужчын асуджаныя за забойства (14 і 20 гадоў) і адзін - за згвалтаванне (25 гадоў). Усе трое знаходзяцца ў пачатку тэрміну адбыцця пакарання.

Апошнія навіны