BE RU EN

У першы дзень бязвізам з ЕЗ скарысталіся амаль дзве тысячы ўкраінцаў

  • 12.06.2017, 10:33

Самы папулярны кірунак «бязвізавага маршруту» - Польшча.

Такія лічбы на раніцу 12 чэрвеня абвясціў у «Фэйсбуку» прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян, піша «Белсат».

78% бязвізавых наведвальнікаў Еўропы перасеклі мяжу праз аўтамабільныя пункты пропуску, 22% - праз авіяцыйныя. Найбольш папулярным кірункам застаецца Польшча, куды паехалі 63%.

Дзвюм асобам адмовілі ў бязвізавым уездзе. У абодвух выпадках праз «папярэднія грахі» ўкраінскіх грамадзян у дачыненнях з міграцыйным заканадаўствам ЕЗ.

Бязвіз Украіны і Еўразвязу стартаваў 11 чэрвеня. Цяпер уладальнікі новага біяметрычнага пашпарта змогуць свабодна наведаць усе краіны Шэнгену. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, выступаючы на святочным канцэрце з гэтай нагоды, працытаваў верш Міхаіла Лермантава «Бывай, нямытая Расея».

Апошнія навіны