BE RU EN

Пятро Парашэнка: Бывай, нямытая Расея

  • 11.06.2017, 16:42

Прэзідэнт Украіны павіншаваў грамадзян сваёй краіны з пачаткам бязвізавага рэжыму з ЕЗ.

Выступаючы на святочным канцэрце, Парашэнка працытаваў верш Міхаіла Лермантава «Бывай, нямытая Расея». Фрагменты выступу прэзідэнта Украіны апублікаваныя на ягоным сайце, піша tvrain.ru.

Са слоў Парашэнкі, напярэдадні ўваходжання бязвізавага рэжыму ў дзеянне яго пераследуе адчуванне новага года.

«Бо мы з вамі, украінскі народ і ўся Украіна, уступаем у іншую гістарычную эпоху. І гэтая падзея азначае канчатковы разрыў нашай дзяржавы з Расейскай імперыяй, а ўкраінскага дэмакратычнага свету - з аўтарытарным «расейскім мірам», - падкрэсліў Парашэнка.

Пасля гэтага ён працытаваў першае чатырохрадкоўе верша Лермантава «Бывай, нямытая Расея».

Затым Парашэнка звярнуўся да расейцаў, «якія ва ўмовах жорсткай дыктатуры знаходзяць у сабе мужнасць асуджаць расейскую агрэсію супраць Украіны». Пасля гэтага ён працытаваў змененыя радкі верша «Да Чаадаева» паэта Аляксандра Пушкіна: «Товарищ, верь, взойдет она, звезда пленительного счастья, Россия вспрянет ото сна, и на обломках самовластья напишут ваши имена». У арыгінальным вершы Пушкіна гаворыцца, што «на обломках самовластья напишут наши имена».

Таксама прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўваходжанне ў дзеянне бязвізавага рэжыму з краінамі Еўразвязу надыходзіць напярэдадні Дня Расеі, які адзначаецца 12 чэрвеня. «І ў гэтым, дарэчы, ёсць пэўны сімвалізм. Мы, нарэшце, незалежныя адзін ад аднаго - палітычна, эканамічна, газава-энэргетычна, а таксама духоўна, нарэшце, мы вольныя ад іх «ланцугоў», - падкрэсліў Парашэнка.

З 11 чэрвеня грамадзяне Украіны змогуць уязджаць у краіны Шэнгенскага пагаднення без віз. Згодна з правіламі, там яны змогуць знаходзіцца не больш за 90 дзён цягам паўгода.

Апошнія навіны