BE RU EN

У Курапатах драўляныя крыжы заменяць на металічныя

  • 10.06.2017, 20:06

Актывісты ўжо сабралі 40% ад неабходнай сумы для ўстаноўкі новых крыжоў.

Тысячу крыжоў зрабілі і паставілі за народныя грошы на працягу апошніх 20 гадоў у Курапатах, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Аднак драўляныя крыжы дастаткова хутка гніюць. Таму плануецца замяніць іх на металічныя, паведамляе nn.by.

Са слоў ініцыятараў, на набыццё матэрыялу, рэзанне, зварку і афарбоўку новых крыжоў патрабуецца дзесяць тысяч рублёў. Ахвяраваць на гэтую справу можна праз краудфандынгавую платформу «Талака».

Таксама ахвяраваць можна, звязаўшыся з кіраўніком грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыялу «Курапаты» Алесем Чахольскім (29) 973-49-10 або gdKurapaty@gmail.com.

На «Талака» ўжо сабрана 40% ад неабходнага, да канца кампаніі застаецца 28 дзён.

Апошнія навіны