BE RU EN

Мікалай Статкевіч ушанаваў памяць жаўнераў Другой сусветнай вайны

  • 8.05.2017, 14:44

Палітык з некалькімі дзясяткамі паплечнікаў усклаў кветкі на Вайсковых могілках у Менску.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку».

«Сёння, у дзень заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе, на Вайсковых могілках Менска адбылася традыцыйная акцыя ўшанавання памяці савецкіх жаўнераў, якія загінулі пры вызваленні Менска ад гітлераўцаў.

Бралі ўдзел блізу 30 прадстаўнікоў Народнай Грамады і руху салідарнасці «Разам». З-за магіл за акцыяй назіралі 4 чалавекі ў цывільным і з відэакамерай.

Вечная памяць загінулым у вайне з гітлераўскім нашэсцем!»

Апошнія навіны