BE RU EN

У Менску кіроўца BMW на пераходзе збіў жанчыну з дзіцем

  • 8.05.2017, 10:48

Маці загінула, дачка засталася жывая.

Увечары 7 траўня кіроўца BMW збіў жанчыну з дзіцем. Маці загінула, дачка жывая. Гэта рэзананснае ДТЗ пракаментаваў tut.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.

«7 траўня а 22 гадзіне кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, учыніў наезд на жанчыну з дачкой, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, які стаяў у суседняй паласе», — распавялі ў СК.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Яе дачка, двухгадовая дзяўчынка, з траўмамі дастаўлена ў бальніцу, яе жыццю нічога не пагражае.

Чацвёра мужчын, якія знаходзіліся ў салоне таксама шпіталізаваныя.

Паводле факта дарожна-транспартнага здарэння УСК Менска распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. Прызначаны шэраг экспэртных даследаванняў. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны