BE RU EN

У Шклове адбылося загадкавае НЗ

  • 7.05.2017, 15:59

На «Заводзе газетнай паперы» пры дзіўных абставінах загінуў слесар.

26 красавіка на «Заводзе газетнай паперы» ў Шклове загінуў слесар падчас рамонту абсталявання. З невядомай пакуль прычыны станок пачаў працу, і мужчына атрымаў цяжкія траўмы. Пра гэта tut.by распавялі ва Упраўленні Следчага камітэта Магілёўскай вобласці.

Следчыя высвятляюць, у якім рэжыме знаходзіўся станок падчас рамонту. Паводле правіл, яго трэба было цалкам абясточыць.

- Мужчына атрымаў шматлікія траўмы, ён быў дастаўлены ў Шклоўскую цэнтральную раённую бальніцу. Медыкі змагаліся за ягонае жыццё, але 28 красавіка пацярпелы памёр, - распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Аксана Саленюк.

Шклоўскім раённым аддзелам СК праводзіцца праверка паводле факта смерці мужчыны. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку тэхнічная экспертыза станка. Вывучаецца вытворчая дакументацыя, апытваюцца відавочцы і іншыя работнікі завода.

Паводле вынікаў праверкі будзе прымацца пастанова аб распачынанні крымінальнай справы.

Апошнія навіны