BE RU EN

У Менску гарэла кватэра: адзін чалавек загінуў, 10 эвакуявана

  • 6.05.2017, 18:16

Паведамленне пра пажар на вуліцы Гарадзецкай паступіла а 15.53.

Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, устанавілі, што гарыць аднапакаёвая кватэра на 8-м паверсе сталічнага шматпавярховіка. З пад'езда былі эвакуяваныя 10 жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей.

Як распавёў tut.by афіцыйны прадстаўнік Менскай гарадской управы МНС Аляксандр Папко, калі пажар быў патушаны, у кватэры выявілі абгарэлы труп.

ФОТА: МНС

Асоба загінулага і прычыны пажару высвятляюцца.

Апошнія навіны