BE RU EN

Напярэдадні дня выбараў Макрон апярэджвае Ле Пэн

  • 6.05.2017, 15:38

Паводле апытання за Макрона гатовая аддаць свой голас пераважная большасць выбаршчыкаў - 63%.

Фінальнае сацыялагічнае апытанне перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Францыі паказала, што перамагае цэнтрыст Эмануэль Макрон, паведамляе «Радыё Свабода».

Апытанне Ifop-Fiducial, апублікаванае 5 траўня, паказала, што за Макрона гатовыя прагаласаваць 63% выбаршчыкаў, а за лідара «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн - 37%.

Паводле апытання кампаніі Elabe, праведзенага за два дні да выбараў, за Макрона гатовыя галасаваць 62% французаў, за Ле Пэн - 38%.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе заўтра, 7 траўня. Згодна з сацапытаннямі, меркаваны прыход можа быць найлепшым пасля 1965 года - блізу 75%.

Апошнія навіны