BE RU EN

У Менску сутыкнуліся два тралейбусы: пацярпелі людзі

  • 6.05.2017, 10:22

Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў ДТЗ, якое адбылося 5 траўня ў Менску.

Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка ДАІ Фрунзенскага раёна Андрэя Шуканава паведамляе БелТА.

Аварыя адбылася ў раёне перасячэння вуліцы Якубоўскага і вуліцы Шаранговіча. «Абодва тралейбусы стаялі на прыпынку. Першы паехаў і спыніўся, бо наперадзе стаяў аўтобус, а кіроўца другога тралейбуса пасля высадкі-пасадкі пасажыраў страціў пільнасць і ўрэзаўся ў яго», — распавёў Андрэй Шуканаў.

У выніку ДТЗ 6 пасажыраў атрымалі пашкоджанні. Шпіталізацыя нікому не спатрэбілася. Паводле факта аварыі праводзіцца праверка.

Апошнія навіны