BE RU EN

Баранавіцкі касцёл атрымае статус санктуарыю

  • 5.05.2017, 14:14

Гэта адбудзецца ў 100-ю гадавіну фацімскіх з'яўленняў Маці Божай.

Урачыстае богаслужэнне адбудзецца а 12.00 у касцёле імя Фацімскай Маці Божай (праспект Савецкі, 16).

Пра гэта 4 траўня распавёў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, піша intex-press.by.

- У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарый заўсёды звязаны са зваротам і прымірэннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў святле паслання Марыі з Фацімы. Усталяванне епархіяльнага санктуарыю Маці Божай Фацімскай у Баранавічах у 100-ю гадавіну з'яўлення - спецыяльны знак і сведчанне жывой веры і шанавання Марыі на нашай зямлі, - кажа святар.

- Хай гэта святое месца жыве і развіваецца для ўслаўлення Бога. Хай будзе прасторай асаблівай сустрэчы чалавека з Богам, дадзенай нашай дыяцэзіі. На паломніцтва да новага санктуарыю ад сэрца благаслаўляю, - дадаў ён.

Санктуарыі - рэлігійная, духоўна-культурная і матэрыяльная спадчына Каталіцкай Царквы. У кожнага з іх сваё аблічча, сфармаванае прадметамі культу, асаблівасцямі наваколля, духоўнымі патрэбамі жыхароў. Адыгрывае важную ролю ў жыцці мясцовай парафіі, ваколіцы, рэгіёну.

У цяперашні момант у Беларусі налічваецца восем санктуарыяў. Гэта «Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе», «Санктуарый Маці Божай у Берасці», санктуарый у Браславе і іншых населеных пунктах краіны.

Апошнія навіны