BE RU EN

Супрацоўнік падатковай амаль тры гады атрымліваў ад ІП «заробак» і падарункі

  • 4.05.2017, 19:22

За гэта ён хаваў парушэнні, якія дапускаў прадпрымальнік, і «ціснуў» ягоных канкурэнтаў.

Амаль тры гады - са жніўня 2013 да чэрвеня 2016 - індывідуальны прадпрымальнік выплачваў «заробак» супрацоўніку наваполацкай падатковай інспекцыі. Спачатку ІП выдаваў падаткавіку па сто даляраў на месяц, потым падвысіў стаўку да двухсот. А яшчэ адорваў таго матэрыяльнымі каштоўнасцямі - для сябе і сваіх блізкіх супрацоўнік ІМПЗ атрымаў 22 пары абутку і спартыўны гарнітур.

Супрацоўнік падатковай інспекцыі таксама не быў вінны - увесь гэты час ён заплюшчваў вочы на парушэнні, што дапускаў прадпрымальнік, які ўзяў над ім шэфства, а вось канкурэнтаў прадпрымальніка няпланава і жорстка правяраў.

- Супрацоўніку падатковай інспекцыі прызначанае пакаранне 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады прадстаўнікоў улады і пасады, звязаныя з выкананнем юрыдычна значных дзеянняў на пяць гадоў, - паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога суда.

Апошнія навіны