BE RU EN

У працы Telegram адбыўся збой ва ўсім свеце

  • 31.05.2017, 14:11

У кампаніі патлумачылі збой праблемамі з DNS.

Карыстальнікі мэсэнджэра Telegram ва ўсім свеце паведамляюць аб збоі ў працы вэб-і дэсктоп-версій сэрвісу. У кампаніі пацвердзілі збой і растлумачылі яго праблемамі з DNS. Мабільны дадатак мэсэнджэра, аднак, прадаўжае працаваць, паведамляе interfax.ru.

Пра праблемы з доступам да Telegram паведамляюць карыстальнікі з розных краін. У афіцыйным запісе сэрвісу ў Твітэры абяцаюць неўзабаве аднавіць доступ.

Апошнія навіны