BE RU EN

Мікалай Уласевіч: Беларусь не будзе мець ніякай выгады ад АЭС

  • 30.05.2017, 22:12

Актывіст антыядзернай кампаніі ўпэўнены, што заявы ўлад пра патрэбу БелАЭС носяць прапагандысцкі характар.

Старт Беларускай АЭС паўплывае на тарыфы для насельніцтва. Гэта вынікае з заявы віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі. Ён паведаміў, што, дзякуючы атамнай станцыі, комплексу захадаў для развіцця беларускай энэргасістэмы, стане магчымым зніжэнне для прамысловасці высокага тарыфу на электрычнасць з 11,3 цэнта да 7,9 цэнта за кВт*г. А зніжэнне сабекошту электраэнэргіі дазволіць праводзіць збалансаваную палітыку ў дачыненні да тарыфаў для насельніцтва.

У сваю чаргу актывіст антыядзернай кампаніі Мікалай Уласевіч не верыць у танную беларускую электраэнэргію праз вялікую запазычанасць за гэты праект перад Расеяй, перадае «Радыё Рацыя».

- Завінавачанасць 10-мільярдная, а магчыма, яна вырасце і да 15 мільярдаў. Адкуль можа быць танная электраэнэргія? Гэта падобна да нейкай прапагандысцкай «качкі», якую выпускаюць, каб хтосьці ўзяўся, магчыма, з Захаду, каб купляць у Беларусі электраэнэргію. Гэтая электраэнэргія будзе вельмі дарагая. Адназначна, гэта не эканамічны праект, не бачу, што нейкую выгаду будзе Беларусь з гэтага мець, і пагатоў, што электраэнэргія будзе таннай, - заявіў Уласевіч,

Апошнія навіны