BE RU EN

У Беларусі магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт

  • 30.05.2017, 15:57

РУП «Белтэлекам» папярэджвае пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт у Менску і Менскай вобласці ўначы 1 чэрвеня.

З 1.00 да 6.00 будуць праводзіцца рамонтна-наладкавыя працы на сетцы перадачы звестак горада Менска, Менскага раёна і Менскай вобласці. Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі.

Падчас работ магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў наданні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, аховы. Пры спыненні тэлефоннай сувязі доступ да экстраных службаў магчымы праз мабільную сувязь.

Апошнія навіны