BE RU EN

Фігурант «справы патрыётаў» даслаў са следчага ізалятара гераічны верш

  • 30.05.2017, 15:48

Патрыёт прысвяціў яго змагарам за свабоду Беларусі падчас паўстання Каліноўскага.

Гісторык, супрацоўнік Дзяржаўнага гістарычнага музея Аляксандр Зімніцкі - адзін з затрыманых у «справе «Белага легіёну». Ён пераслаў з турмы сябрам свой ранейшы верш «Паўстанцам 1863-1864 гадоў», які запісаў з памяці, піша nn.by.

Жыццё прайшлі мы, спіны не згінаючы,
Ні перад кім, акром зямлі сваёй,
Што сілы нам дала і, воляй ап'яняючы,
Штурхнула нас да мары справядлівасці святой.

Але і мара засталася толькі мараю,
А смерць… Смерці плюнем мы ў твар,
Калі на эшафотах — не зламаныя! —
Павіснем прама, позірк упіваючы ў абшар.

Апошнія навіны