BE RU EN

Хацкевіч можа ўзначаліць польскую «Ягелонію»

  • 30.05.2017, 9:38

Кіраўніцтва клуба выбірае паміж беларускім, украінскім і італьянскім трэнерамі.

Былы галоўны трэнер каманды Беларусі ў футболе Аляксандр Хацкевіч можа ўзначаліць польскую «Ягелонію», паведамляе przegladsportowy.pl.

Таксама ў спісе прэтэндэнтаў на гэту пасаду – украінскі спецыяліст Анатоль Дзям'яненка і італьянец Джэнара Гатуза.

Дырэктар «Ягелоніі» Цэзары Кулеша адзначыў, што пакуль яснасці з новым трэнерам няма.

«Нам прыходзяць па 15-20 прапановаў ад розных трэнераў у тыдзень. Я не збіраюся абмяркоўваць усе кандыдатуры. Усяму свой час», - сказаў дырэктар клуба.

Апошнія навіны