BE RU EN

У Менску каля Палаца Незалежнасці сутыкнуліся шэсць аўто

  • 3.05.2017, 21:35

У гэтым раёне ўтварыўся вялізны затор.

У Менску недалёка ад Палаца Незалежнасці сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў. Прычыны аварыі не ясныя. Пацярпелых няма, толькі аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, паведамляе tut.by.

ДТЗ адбылося на вуліцы Арлоўскай - праспекце Пушкіна. На месцы ДТЗ працуюць інспектары ДАІ. У гэтым раёне рух транспарту моцна абцяжараны.

Апошнія навіны