BE RU EN

«Бацюшку са свастыкай» выстаўленае абвінавачванне

  • 29.05.2017, 21:41

Канстанціну Бурыкіну пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі nn.by у Следчым камітэце, Канстанціну Бурыкіну, вядомаму як «бацюшка са свастыкай» выстаўленае абвінавачванне паводле другой часткі артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Беларусі - «незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка, выраб або нашэнне агнястрэльнай зброі», а таксама паводле трэцяй часткі таго ж артыкулу: «дзеянні, прадугледжаныя другой часткай артыкула, учыненыя паўторна, або групай асоб з папярэдняй змовай».

Максімальная адказнасць - да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Канстанціна Бурыкіна затрымалі ў канцы лістапада 2016 года, тады ён яшчэ дэ-факта узначальваў Федэрацыю паўэрліфтынгу Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Менскам.

Апошнія навіны