BE RU EN

У Беларусі стартуе адбор на дзіцячую «Еўравізію-2017»

  • 29.05.2017, 20:08

У гэтым годзе дзіцячая «Еўравізія» пройдзе ў Грузіі.

У Беларусі стартуе нацыянальны адбор на дзіцячую «Еўравізію-2017». Белтэлерадыёкампанія прымае заяўкі да 30 чэрвеня, паведамляе «Еўрарадыё».

Выканаўцам павінна быць ад 9 да 14 гадоў. Тэлеканал «Беларусь 1» адзначае, што песня павінна выконвацца на беларускай, расейскай мовах (іншыя мовы можна выкарыстоўваць не больш за 40% тэксту). Яшчэ адная ўмова - да гэтага часу яна не павінна быць камерцыйна рэалізавана (публічна выкананая).

Прафесійнае журы правядзе праслухоўванне кандыдатаў, пасля чаго вызначыць 7-10 фіналістаў. Да 16 верасня яны пакажуць свае кампазіцыі ў тэлевізійным гала-канцэрце.

У гэтым годзе дзіцячая «Еўравізія» пройдзе ў Грузіі. 26 лістапада Міжнародны дзіцячы конкурс песні прыме Тбілісі. Беларусь двойчы перамагала на дзіцячай «Еўравізіі»: Ксенія Сітнік - у 2005 годзе, Аляксей Жыгалковіч - у 2007-м. У мінулым годзе было 7-е месца.

Апошнія навіны