BE RU EN

Мaцярэвіч: польскія жаўнеры будуць абараняць Латвію ад імперыялізму РФ

  • 29.05.2017, 17:45

Міністр абароны Польшчы ўзяў удзел у цырымоніі адпраўлення польскага кантынгенту ў Латвію.

Міністр абароны Антоні Мацярэвіч узяў удзел у цырымоніі адпраўлення Першага польскага вайсковага кантынгенту ў Латвію, паведамляе «Польскае Радыё».

Міністр абароны Антоні Мацярэвіч узяў удзел у цырымоніі адпраўлення Першага польскага вайсковага кантынгенту ў Латвію. Падчас канферэнцыі ў Браневе кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што размяшчэнне польскіх жаўнераў у Латвіі будзе спрыяць абароне польскіх межаў ад агрэсіі Расеі. Ён таксама адзначыў спрыяльныя для польскай бяспекі дамоўленасці, прынятыя на саміце NATO.

«Гэтыя жаўнеры пад камандаваннем маёра будуць абараняць нашу мяжу і мяжу нашага суседа ад расейскага імперыялізму. Гэта іх задача: адпужванне і абарона», - сказаў Антоні Мацярэвіч.

Падчас цырымоніі ў Браневе таксама падпісаны пратакол аб перадачы і прыняцці кампанентаў Польскага вайсковага кантынгенту Генеральным штабам Узброеных сіл Польшчы і Аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Польшчы.

Апошнія навіны