BE RU EN

ПА NATO падтрымала імкненне Грузіі стаць сябрам альянсу

  • 29.05.2017, 16:51

Краіны-чальцы альянсу нададуць Грузіі палітычную і практычную падтрымку.

Удзельнікі асамблеі, якія спаткаліся ў Тбілісі, у чатырох пунктах апісалі дзеянні, якія наблізяць Грузію да ўступлення ў NATO, паведамляе «Радыё Польшча».

Краіны-чальцы альянсу павінны надаць Грузіі «палітычную і практычную падтрымку ў працэсе інтэграцыі», а таксама стварыць умовы для выдачы Грузіі Плана дзеянняў для сяброўства ў NATO (MAP). ПА NATO таксама заклікала дзяржавы-сяброўкі запрашаць Грузію да ўдзелу ў палітычных праектах і вайсковых вучэннях. У апошнім пункце падкрэсліваецца неабходнасць надання падтрымкі грузінам у барацьбе з «гібрыднымі пагрозамі, у тым ліку з прапагандай і дэзінфармацыйнымі кампаніямі».

Удзельнікі асамблеі таксама заклікалі Расейскую Федэрацыю неадкладна вывесці войскі з тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Са слоў прадстаўніка польскай дэлегацыі, дэпутата Польскай сялянскай партыі Паўла Бэйды, Расея з'яўляецца стрымліваючым фактарам для ўступлення Грузіі ў NATO.

«Калі дзяржава, якая імкнецца да сяброўства ў альянсе, удзельнічае ва ўзброеным канфлікце, то варта пачакаць, пакуль ён скончыцца. Аднак, Расея зробіць усё магчымае, каб гэтага не адбылося», - мяркуе дэпутат Бэйда.

Апошнія навіны