BE RU EN

У расейскіх журналістаў перад сустрэчай Макрона і Пуціна сапсаваліся ноўтбукі

  • 29.05.2017, 15:40

Збой у электрасетцы Версалю чамусьці вывеў з ладу толькі тэхніку журналістаў з РФ.

Некалькі журналістаў, якія прыбылі ў Парыж для асвятлення сустрэчы прэзідэнтаў Эмануэля Макрона і Уладзіміра Пуціна, засталіся без тэхнікі праз скачок напружання ў прэс-цэнтры Версалю.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Збой у электрасетцы прывёў да таго, што ў некаторых расейскіх тэлевізійных і радыёжурналістаў згарэлі ноўтбукі і зарадныя прылады для тэлефонаў.

Супрацоўнікі палаца патлумачылі інцыдэнт «састарэласцю камунікацый» у Версалі.

Тэхнічныя службы палаца паабяцалі аператыўна ліквідаваць няспраўнасць, але выплачваць кампенсацыю за згарэлую тэхніку журналістам не будуць.

Цяпер у прэс-цэнтры Версалю працуюць больш за 200 журналістаў.

Апошнія навіны