BE RU EN

Заўтра ў Менску будзе забаронены продаж алкаголю

  • 29.05.2017, 14:39

Продаж алкаголю будзе абмежаваны ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

Гэтая пастанова ўтрымліваецца ў дакуменце Менгарвыканкама N1306, паведамляе interfax.by.

Згодна з дакументам, з 8:00 30 траўня да 8:00 31 траўня і з 8:00 10 чэрвеня да 8:00 11 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш адсоткаў), за выключэннем раздробнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Абмежаванне закранае і продаж піва, і слабаалкагольных напояў.

Апошнія навіны