BE RU EN

Фатограф чатыры гады чакаў бабра, каб зрабіць унікальны здымак пад вадой

  • 29.05.2017, 14:13

Кожны вечар мужчына апускаўся ў Луару і праседжваў там да трох гадзін.

У часопісе bioGraphic быў апублікаваны здымак еўразійскага бабра, які плыве пад вадой Луары з таполевай галінкай у зубах.

Як піша выданне znaj.ua, фотамастак выдаткаваў чатыры гады свайго жыцця, седзячы пад вадой у рацэ, каб сфатаграфаваць няўлоўнага яе жыхара. Мужчына марыў зняць бабра пад вадой і гады чаканняў узнагародзілі яго жаданым.

Кожны вечар мужчына апускаўся пад ваду і праседжваў там да трох гадзін, чакаючы, калі побач праплыве бабёр. Аднак кожны раз фатограф вяртаўся дадому расчараваным.

Але аднойчы ягонае цярпенне акупілася, у аб'ектыў усё ж патрапіў прыгажун-грызун з вялікай таполевай галінкай у зубах. Ён плыў да сваёй нары, дзе яго чакалі трое бабранят.

Карыстальнікі сеціва пахвалілі фота і выказалі сваё захапленне настойлівасцю і адданасцю ўлюбёнай справе мужчыны.

Апошнія навіны