BE RU EN

Fitch зрабіў несуцяшальны прагноз для беларускіх банкаў

  • 29.05.2017, 12:45

За 2016 год праблемныя актывы павялічыліся ўдвая.

У 2017 годзе рост праблемных актываў у банкаўскай сістэме Беларусі працягнецца, прагназуе старшая дырэктарка маскоўскага офіса міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings Вольга Ігнацьева, піша kp.by.

- Мы чакаем, што якасць актываў працягне пагаршацца, бо аперацыйнае асяроддзе застаецца складаным, для аднаўлення аб'ёмаў і даходаў бізнэсу спатрэбіцца час, а даўгавая нагрузка прадпрыемстваў застаецца высокай, - адзначыла яна.

Са слоў спецыялісткі, афіцыйная статыстыка не ўлічвае ў банкаўскай сістэме Беларусі ўвесь той аб'ём крэдытаў, што не абслугоўваюцца. Нагадаем, на 1 траўня доля праблемных актываў у беларускіх банках склала 14,2% і з пачатку года павялічылася на 1,4 адсоткавага пункта. За 2016 праблемныя актывы ў беларускіх банках павялічыліся амаль удвая.

Апошнія навіны